Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 6 человек

Знаменитые выпускники

Дата: 25 августа 2015 в 09:52, Обновлено 28 марта в 10:34
Автор: Пухнач Л. А.

ЗНАМЕНИТЫЕ ВЫПУСКНИКИ

Перавалоцкі Аляксандр Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Галынка Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Галынкаўскую сярэднюю школу з залатым медалём. Паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава.
З 1990 па 2003 гг. працаваў у лабараторыі лясной радыялогіі ў Інстытуце лесу Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі на пасадзе навуковага супрацоўніка, а з 1996 г. – старэйшага навуковага супрацоўніка. З 2003 па 2010 гг. працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторый радыеэкалогіі лесу ДНІУП “Інстытут радыялогіі” МНС РБ. Браў удзел у выкананні Дзяржаўных праграм па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы сістэмы ацэнкі рызыкі атрымання прадукцыі сельскай і лясной гаспадаркі, забруджанай звыш дапушчальных нарматываў.
У 2010 г. з’яўляўся навуковым кіраўніком прац па “Ацэнцы радыяцыйнага ўплыву мяркуемай дзейнасці Беларускай АЭС”. З 2011 г. працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім Ф. Скарыны на пасадзе дацэнта кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта. З’яўляецца кандыдатам сельскагаспадарчых навук. У 1995 г. абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму “Заканамернасці міграцыі Cs-137 у асноўных кампанентах хвойніку імшыстага Гомельскага Палесся”. У 1999-2000 г. атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў. З 1996 па 2000 г. выкладаў спецкурс “Радыеэкалогія” на біялагічным факультэце ГДУ ім. Ф.Скарыны, з 2000 г. – на курсах павышэння кваліфікацыі радыёлагаў і дазіметрыстаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры ГДУ ім. Ф.Скарыны.
Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў 140 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі, 5 навучальных дапаможнікаў па радыеэкалогіі, 2 з якіх рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі РБ у якасці навучальных дапаможнікаў для біялагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Навуковыя інтарэсы – радыяцыйная экалогія навакольнага асяроддзя.
Выкладаемыя навучальныя дысцыпліны:
1. Радыеэкалогія навакольнага асяроддзя.
2.Экалагічная ацэнка ўплываў на навакольнае асяроддзе.
3. Асновы навуковых даследаванняў.
4. Метады прыкладной статыстыкі.

Падгруша Валянціна Васільеўна

Нарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы Шайкі Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1966 годзе скончыла Галынкаўскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём.
У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На працягу некалькіх гадоў працавала выкладчыкам кафедры грамадзянскага і сямейнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1980 па 1986 год – кансультант, старшы кансультант Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1986–1987 гадах – спецыяліст, старшы спецыяліст юрыдычнага кіравання Савета Міністраў БССР.
З 1987 года працавала начальнікам упраўлення сістэматызацыі заканадаўства і падрыхтоўкі законапраектаў, начальнікам упраўлення законапраектных работ, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1991 года назначана на пасаду намесніка Міністра юстыцыі.
Узначальвала працоўную групу па падрыхтоўцы Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, брала ўдзел у распрацоўцы шэрагу іншых законапраектаў, у прыватнасці Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь. З’яўлялася членам рабочай групы па падрыхтоўцы Мадэльнага грамадзянскага кодэкса для дзяржаў – удзельнікаў СНД.
З красавіка 1994 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар звыш 150 публікацый у галіне канстытуцыйнага, грамадзянскага, працоўнага, шлюбна-сямейнага заканадаўства, а таксама шэрагу навучальных дапаможнікаў і даведнікаў, каментарыяў да Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у суаўтарстве).
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны (2012 г.), медалём «За працоўныя заслугі» (1999 г.). У лютым 1999 гады аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канановіч Аляксандр Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1955 г. у вёсцы Шайкі Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Галынкаўскую сярэднюю школу. Паступіў у Чарнаморскае ВВМВ імя П.С.Нахімава на карабельны факультэт па спецыяльнасці “Ракетнае ўзбраенне надводных караблёў”; у 1994 годзе – у ВМА імя Н.Г.Кузняцова на факультэт узбраення па спецыяльнасці “Баявое прымяненне ракетнага і артылерыйскага ўзбраення”. Праходзіў службу на Паўночным флоце: 1980-1991г.г. – камандзір групы ўпраўлення, камандзір ракетнага дывізіёна, камандзір ракетна-артылерыйскай баявой часткі на вялікіх супрацьлодачных караблях; 1994-1998г.г. – старшы афіцэр, намеснік і начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі УРАВ ПФ; 1997-1998г.г. – старшы афіцэр Упраўлення баявой падрыхтоўкі УРАВ ПФ; з 1998 да выхаду ў адстаўку – намеснік начальніка УРАВ ПФ. Удзельнічаў ў асваенні на ПФ новых ракетных комплексаў надводных караблёў, у падрыхтоўцы і правядзенні практычных і выпрабавальных стрэльбішч зянітнымі і крылатымі ракетамі. Мае вялікі практычны вопыт баявой і паўсядзённай эксплуатацыі карабельных ракет і артылерыйскіх комплексаў. Удзельнік шэрагу дальніх марскіх паходаў і баявых службаў. Арганізоўваў і паспяхова кіраваў работамі па прадаўжэнню тэрмінаў эксплуатацыі марскіх ракет – БРПЛ, КР, ЗУР; удзельнічаў у падрыхтоўцы да выкарыстання з народнагаспадарчымі мэтамі БРПЛ – вывад на арбіту мікраспадарожніка па тэме “Тупсат-Н” (1998), паспяховы запуск па тэме “Сонечны ветразь” (2004). Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Дзяржаўнай камісіі па выпрабаваннях зенітных і супрацькарабельных ракетных комплексаў ВМФ. Унёс вялікі ўклад у распрацоўку баявых дакументаў па арганізацыі баявога прымянення ракетнага ўзбраення, планаў вучэнняў флота з выкананнем вучэбных стрэльбішчаў, у новую рэдакцыю Правіл ракетнай службы ВМФ. Намеснік старшыні Дзяржаўнай камісіі па выпрабаваннях новага ракетнага комплексу з КР “Калібр”. У сапраўдны час капітан 1 рангу, заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі, начальнік падраздзялення 00-29 ААГ Ваенна-прамысловая карпарацыя НПА “Машынабудаўніцтва”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.